У рэгіёнах людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова
Ва ўсіх рэгіёнах краіны працягваецца шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з мэтай забяспечыць масавае датэрміновае галасаванне, лічаць прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Як заявіў БелаПАН адзін з каардынатараў кампаніі юрыст Валянцін Стэфановіч, у рэгіёнах супрацоўнікаў, навучэнцаў і студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. Напрыклад, паводле звестак праваабаронцаў, на Глыбоцкам молачна-кансервавым камбінаце кіраўніцтва вырашае, хто канкрэтна з падначаленых павінен апусціць бюлетэні ў урну да 19 снежня.
Юрыст заяўляе, што праваабаронца гатовыя дапамагаць людзям, якія не пабаяцца заявіць у пракуратуру аб фактах прымусу галасаваць датэрмінова. Апроч таго, ёсць намер адкрыць на сайце ў інтэрнэце рубрыку, дзе будуць выкладваць фота і відэа, якія сведчаць пра такі прымус.