У рэстаран у Жыткавічах зайшлі п'яныя мужчыны з працуючымі бензапіламі
Здарэнне адбылося 17 снежня.
У рэстаран "Белая Русь" прыйшлі двое мужчын, 28 і 34 гадоў, у стане алкагольнага ап'янення, мясцовыя жыхары. Яны размахвалі перад наведвальнікамі працуючымі бензапіламі. Аднак пасля таго, як афіцыянтка патэлефанавала ў міліцыю, зламыснікі сышлі. Іх хутка затрымалі міліцыянты.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, на першым паверсе рэстарана былі парэзаныя бензапіламі дзверы. Распачатая крымінальная справа. Мужчыны, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары, свае дзеянні патлумачыць адмовіліся.