У РФ перахапілі партыю беларускіх цыгарэт у плітах з вулканізаванай гумы

У РФ перахапілі партыю беларускіх цыгарэт у плітах з вулканізаванай гумы

Буйную партыю беларускіх цыгарэт перахапілі расійскія мытнікі на Балтыцы. Як паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы РФ, іх перавозілі ў плітах з вулканізаванай гумы ў кантэйнеры. Груз у Германію адпраўляла фірма з Санкт-Пецярбурга. Усяго выяўлена больш за 148 тысяч пачкаў цыгарэт "Minsk" і "NZ" з беларускімі акцызнымі маркамі агульнай вагой 2,8 тоны.

Вырашаецца пытанне пра распачаццё крымінальнай справы.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі стала праблемай у Расіі. Летась іх абарот ацэньваўся ў 750 млн пачкаў. Нядаўна ў Смаленскай вобласці затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі ў Расію розныя тавары з Беларусі, у тым ліку і цыгарэты.

У РФ перахапілі партыю беларускіх цыгарэт у плітах з вулканізаванай гумы
У РФ перахапілі партыю беларускіх цыгарэт у плітах з вулканізаванай гумы
Кантрабанда / customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі