Затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі ў Расію цыгарэты з Беларусі

Затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі ў Расію цыгарэты з Беларусі

У Смаленскай вобласці затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі ў Расію розныя тавары з Беларусі, у тым ліку і цыгарэты. Расійскія сілавікі схапілі лідара і двух членаў злачыннай групы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Пасярэдніцтва ў хабарніцтве, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".

Як паведамляе прэс-служба Следчага ўпраўлення СК РФ па Смаленскай вобласці, затрыманыя працяглы час аказвалі "пасярэдніцкія паслугі". Супрацоўнікі ФСБ цяпер высвятляюць асобы мытнікаў і паліцэйскіх, якія маглі аказваць ім садзейнічанне. Задакументаваны эпізод, калі члены групы атрымалі 25 тысяч долараў ад прадпрымальніка для дачы хабару супрацоўнікам мытні і паліцыі для правозу ў Расію беларускай тытунёвай прадукцыі і для бесперашкоднага далейшага руху грузавікоў.

У 2020-м абарот беларускіх кантрабандных цыгарэт у Расіі ацэньваўся ў 750 млн пачкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі