У Ружанскім раёне загінуў салдат
У Ружанскім раёне Брэстчыны 31 сакавіка загінуў шараговец В. Пінчук, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны ў сваім Telegram-канале.
"31 сакавіка ў Ружанскім раёне Брэсцкай вобласці ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі шараговец атрымаў траўму несумяшчальную з жыццём", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Салдат служыў з траўня 2019 года.
Загінуламу салдату было 20 гадоў. Трагедыя адбылася падчас вучэнняў.
Высвятленнем прычынаў займаецца камісія Міністэрства абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.