У Рызе праціўнікі ўвядзення еўра ў Латвіі спалілі сцяг ЕС

Каля помніка Свабоды праходзіла акцыя пратэсту супраць увядзення еўра, арганізаваная таварыствам "Латвія — за лат". У ёй удзельнічалі каля 100 чалавек.


Удзельнікі акцыі спалілі сцяг Еўрасаюза, скандавалі: "Еўра — не!", "Распусціць сойм!", "Латвіі — так! Лату — так!". На плакатах, якія яны трымалі, здраднікамі называлі тых, хто арганізаваў увядзенне ў Латвіі еўра замест лата, інфармуе сайт delfi.lv.



Нагадаем, 3 ліпеня Еўрапарламент ухваліў далучэнне Латвіі да еўразоны 1 студзеня 2014 года. Канчатковае рашэнне пра запрашэнне Латвіі ўступіць у еўразону чакаецца 9 ліпеня на нарадзе міністраў фінансаў краін ЕС.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі