У сацсетцы "ВКонтакте" з'явіцца платформа для падкастаў
У сацсетцы "ВКонтакте" з'явіцца платформа для падкастаў. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі кампаніі. Платформу збіраюцца рэалізаваць на аснове існуючага аўдыёплэера і запусціць да канца 2018 года. Стваральнікі падкастаў атрымаюць магчымасць вывучаць статыстыку праслухоўванняў. Спачатку раздзел з падкастамі будзе даступны толькі абмежаванаму колу карыстальнікаў, пройдзе закрытае тэставанне. Пасля яго таксама ўбудуюць у мабільнае прыкладанне сацсеткі, інфармуе tjournal.ru.
Таксама адміністрацыя "ВКонтакте" абяцае ў бліжэйшы час прадставіць новую сістэму апытанняў. У іх з'явіцца магчымасць не толькі галасаваць за некалькі пунктаў, але і змяняць сваё рашэнне ўжо пасля галасавання.