У Салігорскім раёне BMW сутыкнуўся з трактарам, загінулі два чалавекі
У Салігорскім раёне BMW сутыкнуўся з трактарам, загінулі два чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося 29 красавіка каля 14-й гадзіны. Легкавік здзяйсняў манеўр абгону і няўдала вярнуўся на сваю паласу, адбылося сутыкненне з трактарам, які ехаў у спадарожным накірунку (на фота відаць, што на ім было навясное абсталяванне).
Як інфармуе сайт sb.by, 24-гадовы кіроўца BMW шпіталізаваны, а двое пасажыраў (24-гадовы мужчына і 25-гадовая дзяўчына) загінулі. Па факце аўтааварыі распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асоб".
Фота: ДАІ