У Салігорску пачалі крымінальную справу па факце знікнення суддзі
Суддзя Сяргей Самуйлік знік 15 снежня. Яго пошукі вынікаў не далі.
У Салігорску пачалі крымінальную справу па факце невядомага знікнення 34-гадовага мясцовага жыхара, які працуе ў Салігорскім раённым судзе. Пра гэта інфармуе tut.by са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
15 снежня мужчына выйшаў з дома ў невядомым кірунку. Пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома ўжо некалькі тыдняў.
Як паведамляла Еўрарадыё, 34-гадовы суддзя Сяргей Самуйлік сышоў з кабінета 15 снежня і знік. Ёсць інфармацыя, што ён пакінуў запіску. Па словах валанцёраў падрабязную інфармацыю міліцыя не раскрывае. Але там было нешта кшталту: не шукайце мяне, усё адно не знойдзеце. Следства высвятляе, ці быў зніклы суддзя аўтарам запіскі.
Пошукамі зніклага займаліся міліцыя, вайскоўцы, супрацоўнікі МНС і валанцёры. Апошні сігнал мабільнага тэлефона салігорца быў зафіксаваны ў раёне ляснога масіву каля пасёлка Тычыны і вёскі Дубеі Салігорскага раёна.
Фота — shahter.by