У Салігорску сабаку забілі на вачах у дзясяткаў людзей
У Салігорску сабаку забілі на вачах у дзясяткаў людзей, у тым ліку і дзяцей. Як інфармуе сайт kurjer.info, прытулку для часовага ўтрымання бадзяжных жывёл у горадзе няма, таму супрацоўнікі камунальнай службы іх забіваюць на месцы. Апошні выпадак, які адбыўся каля жылога дома і дзіцячай пляцоўкі, людзей абурыў і яны хочуць дамагчыся забароны на забойства жывёл, збіраюцца пісаць калектыўны зварот да мясцовых уладаў. Яны спадзяюцца, што Салігорск стане першым горадам, у якім адстрэл жывёл забароняць.
Фота: kurjer.info