У Салігорску затрымалі актывіста "Беларуськалія" Рамана Ляончыка
Падчас забастоўкі / Еўрарадыё
У Салігорску затрымалі актывіста "Беларуськалія" Рамана Ляончыка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні телеграм-канала салігорскіх шахцёраў.
Ляончык зараз знаходзіцца ў Салігорскім РАУС.
ТГ-канал таксама паведамляе, што ў апошні час на яго членаў і ўдзельнікаў пратэстаў "аказваюць беспрэцэдэнтны ціск". З 24 жніўня штрафы і адміністрацыйныя арышты паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях атрымалі Анатоль Бокун, Уладзімір Шыла, Дзяніс Тарасевіч, Мікалай Лявончык, Мікалай Зімін, Сяргей Козелько, Пётр Печкуроў.
"У сувязі з гэтым мы пакідаем за сабой права звярнуцца да работнікаў прадпрыемства за салідарнасцю!", — заклікаюцт шахцёры.
Нагадаем, суд Мінскай вобласці 11 верасня прызнаў пратэст шахцёраў "Беларуськалія" незаконным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.