На чыгуначным мосце ў Самарскай вобласці Расіі прагрымеў выбух
Последствия взрыва моста в Самарской области
У Самарскай вобласці Расіі раніцай у панядзелак прагрымеў выбух на чыгуначным мосце цераз раку Чапаеўка. Мост размешчаны на перагоне Звязда-Чапаеўск. Па дадзеных Baza, пашкоджанні атрымалі металаканструкцыі маста, а таксама агароджа. Пры гэтым бетонная апора, сцвярджае крыніца медыя, не пацярпела.
Рэсурс 112 адзначае, што пацярпелых няма, і, паводле ягоных дадзеных, самі шляхі таксама цэлыя. Тым не менш рух цягнікоў часова прыпынілі. Спецыялісты правяраюць, ці можа мост вытрымаць цягнікі. Тэрыторыя каля маста ачэплена.
Нагадаем, буйная дыверсія на чыгунцы ў Расіі здарылася ў снежні 2023-га года. У Бураціі падарвалі грузавы цягнік з палівам. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтай дыверсіі быў затрыманы беларус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.