У Сан-Паўлу часткова абрынуўся стадыён да чэмпіянату свету-2014
Гаворка ідзе пра футбольны стадыён "Арэна дэ Карынціянс", які будуецца да сусветнага футбольнага турніру.
Як паведамляе lenta.ru, здарэнне адбылося 27 лістапада. Пры абрынанні часткі стадыёна загінулі тры чалавекі. Інцыдэнт адбыўся ў абедзенны час, калі на стадыёне заставалася мала рабочых. Інфармацыі пра іншых пацярпелых не паступала.
Паведамляецца, што разбурыліся трыбуны на ўсходняй частцы стадыёна. Паводле папярэдніх звестак, абрынанне адбылося, калі будаўнічы кран зваліўся на верхнюю частку металічных канструкцый.
Дарэчы, стадыён у Сан-Паўлу мусіў быць здадзены ў снежні 2013 года нароўні з іншымі пляцоўкамі чэмпіянату. Ці паўплывае інцыдэнт на тэрміны завяршэння работ, не паведамляецца.
Меркавалася, што на "Арэне дэ Карынціянс" пройдзе матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2014 года, а таксама паўфінал чэмпіянату і шэраг іншых матчаў.
Фота — AP