У сеціва зноў трапілі фота аголеных знакамітасцяў
Сярод ахвяраў зламыснікаў апынуліся Кім Кардаш’ян, актрыса Ванэса Хаджынс і брамніца нацыянальнай жаночай зборнай ЗША па футболе Хоуп Сола.
Мяркуецца, што фота выклаў той самы хакер, які зрабіў гэта ў канцы жніўня. Ён скарыстаўся найбуйнейшым у свеце “іміджбордам” 4chan.org, вядомы практычна поўнай адсутнасцю цэнзуры і гарантаванай ананімнасцю.
Месяц таму на тым самым сайце былі размешчаныя фотаздымкі аголеных Джэніфер Лоўрэнс — адной з найбольш запатрабаваных на сёння галівудскіх актрыс, Рыаны, Кім Кардаш’ян, Мэры Кейт Олсэн, Арыяны Грандэ, Вікторыі Джасціс, Кейт Аптан і яшчэ амаль дзясятка знакамітасцяў.
Здымкі былі выкрадзеныя пры дапамозе ўзлому воблачнага сервісу для айфонаў iCloud.
ФБР вядзе расследаванне здарэння, якое зрабіла велічэзны фурор у карыстальнікаў інтэрнэту, інфармуе ВВС.