У сектары Газа пяць чалавек загінулі з-за падзення харчовых паек
Людзі памерлі з-за падзення гуманітарных грузаў
Паводле інфармацыі BILD, 8 сакавіка пяць чалавек загінулі ў паўночнай частцы сектара Газа падчас скідання з паветра гуманітарнага грузу.
Першапачаткова паведамлялася, што гуманітарны груз скінулі амерыканцы, аднак камандаванне Злучаных Штатаў заявіла, што не мае да гэтага дачынення. Акрамя ЗША, такім жа шляхам гуманітарную дапамогу ў сектар Газа дастаўляюць ВПС Іарданіі.
Некаторыя парашуты на прадуктовых пасылках не спрацавалі, таму яны на ўсёй хуткасці абрынуліся на зямлю каля лагера бежанцаў Аль-Шаці. Па інфармацыі журналістаў, пяць чалавек загінулі, яшчэ 11 атрымалі розныя траўмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.