У сераду сустрэнуцца БАТЭ і “Нёман”, брэсцкае “Дынама” і “Дняпро”
У сераду, 18 красавіка, сустрэнуцца БАТЭ і гродзенскі “Нёман”, брэсцкае “Дынама” і магілёўскае “Дняпро”. Гэта будуць першыя паўфінальныя паядынкі футбольнага Кубка Беларусі. Матч на “Барысаў-Арэне” пачнецца ў 18:45, у Брэсце — у 20:45. Абодва матчы ў жывым эфіры пакажа тэлеканал “Беларусь 5”.
Дзейным уладальнікам Кубка Беларусі з’яўляецца брэсцкае “Дынама”. Сёлета дынамаўцы выйгралі ў БАТЭ, чэмпіёна краіны 2017 года, Суперкубак.