У сераду ў Беларусі пачнецца рэзкае пахаладанне
У сераду, 25 студзеня, у Беларусі пачнецца рэзкае пахаладанне. У начныя гадзіны на паўночным усходзе будзе да 12 градусаў марозу (на Брэстчыне на працягу сутак — ад 0 да мінус 5). У чацвер, 26 студзеня, паніжэнне тэмпературы паветра прагназуецца амаль па ўсёй краіне, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.
З-за рэзкага пахаладання сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Дарэчы, 23 студзеня ў Беларусі сярэдняя тэмпература паветра на працягу сутак была на 3-8 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Фота: БЕЛТА