У Шаркаўшчыне бацька і сын угналі "Мазду", каб з'ездзіць у краму

У Шаркаўшчыне бацька і сын угналі "Мазду", каб з'ездзіць у краму

Гісторыя з угонам аўтамабіля ў Шаркаўшчыне лёгка магла б з'явіцца ў фільме, напрыклад, Эміра Кустурыцы.

30 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Шаркаўшчынскі РАУС звярнуўся 28-гадовы жыхар райцэнтра. Ён заявіў пра ўгон аўтамашыны "Мазда-Кседас", інфармуе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама. Па словах мужчыны, ён на некалькі хвілінаў заехаў да знаёмага і пакінуў машыну на вуліцы. А калі выйшаў, то аўтамабіля на месцы не пабачыў.

Міліцыя абвясціла план "Перахоп" і літаральна праз 10 хвілінаў выявілі аўтамабіль, прыпаркаваным каля крамы. За рулём машыны быў 37-гадовы жыхар Шаркаўшчыны, а пасажырам ехаў яго 61-гадовы бацька. Абодва мужчыны былі нецвярозыя.

Выявілася, што менавіта бацька прапанаваў угнаць аўтамабіль, у якім гаспадар пакінуў ключы запальвання. Ніякай канкрэтнай мэты ўгоншчыкі не мелі. Таму яны проста пакаталіся па вуліцы і вырашылі заехаць у краму.

Паведамляецца, што ні бацька, ні сын не мелі судзімасцяў. Сын — рабочы, бацька — пенсіянер.

Цяпер на іх пачалі крымінальную справу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі