У Шклове касірка крамы прыдумала, як выняць з касы больш за 16 тысяч рублёў
Супрацоўнік касы з грашыма, ілюстрацыйнае фота
Касірка крамы з стала фігуранткай крымінальнай справы аб крадзяжы грошай. Ейную афёру выявілі супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Шклоўскага РАУС.
Маладая жанчына брала з пакупнікоў плату за тавар, а калі яны сыходзілі, афармляла вяртанне некаторых пакупак. Грошы забірала сабе. У выніку за некалькі месяцаў змагла такім чынам "зарабіць" 16 300 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.