У Сілічах загінуў лыжнік
Трагедыя адбылася 7 сакавіка. Хлопец на вялікай хуткасці прабіў агароджу і ўрэзаўся ў дрэва.
У Гарналыжным комплексе "Сілічы" 7 сакавіка загінуў лыжнік. Хлопец катаўся разам са стрыечным братам. Адзін з іх упаў. Брат хацеў яго аб’ехаць і урэзаўся ў агароджу, а пасля ў дрэва. Ад траўмаў ён сканаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.
Вось як апісвае гэтае здарэнне адзін з відавочцаў на форуме extreme.by: "Сёння катаўся, не ведаю, праўда ці не .... Адбывалася ўсё прыкладна ў 20:15. З'язджаючы па трасе (нумар не ведаю), яна ідзе праз выхад і далей уніз да пад'ёмніка, пры з'ездзе працоўны падняў загароджу і папрасіў пачакаць. Спытаўшы, што здарылася, ён распавёў, што хтосьці вельмі моцна пацярпеў (мноства пераломаў), падрабязнасцяў ён не ведаў сам. Праз пару хвілін гутаркі, падняўся снегаход, да якога былі прывязаныя насілкі... у іх ляжаў хлопец і сядзелі яшчэ 2 чалавекі... я не пайшоў даведвацца як і што, бо вельмі хутка з'ехалі ў медпункт..."
Па словах відавочцаў, загінулы і яго брат былі нецвярозымі. Аднак у праваахоўных органах Еўрарадыё гэту інфармацыю абверглі. У сувязі з інцыдэнтам міліцыя праводзіць праверку.
Фота: games-all.com