У Скідзелі фура задавіла раварыстку на вачах у сына

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, кіроўца гружанага буракамі "КамАЗа" не зразумеў, адкуль з'явілася веласіпедыстка. Яна, хутчэй за ўсё, выязджала ад харчовай крамы, калі фура паварочвала на іншую вуліцу. Дакладна вядома, што па жанчыне прычэп праехаў правым колам, паведамляе БелаПАН.

Мясцовая жыхарка памерла на месцы здарэння. У канцы кастрычніка ёй павінна было споўніцца 55 гадоў. Сведкам трагедыі выпадкова стаў яе сын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі