У Следчым камітэце сталіцы створаць асобны антынаркатычны аддзел

Спецпадраздзяленне па расследаванню злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў і псіхатропных рэчываў ствараецца ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення СК Дзмітрый Канаплянік на сустрэчы са студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ.

Адметна, што адным з крытэрыяў адбору следчых для працы ў новай структуры стане абазнанасць у сферы IT. На думку Дзмітрыя Канапляніка, толькі так можна эфектыўна змагацца з незаконным абаротам наркотыкаў, паведамляе БЕЛТА.

Супрацоўнікам падраздзялення давядзецца ў тым ліку адсочваць у інтэрнэце наркадылераў, якія прапануюць свой тавар праз глабальнае сеціва і прымаюць аплату электроннымі грашыма.

Ілюстратыўнае фота з сайта gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі