У Слоніме 90-гадовы мужчына скочыў з пятага паверха

У Слоніме 90-гадовы мужчына скочыў з пятага паверха

У сераду, 28 кастрычніка, у Слоніме на вуліцы Хлюпіна з гаўбца пятага паверха выскачыў 90-гадовы мужчына.

Трагедыя здарылася а 9-й гадзіне раніцы, піша "Газета Слонімская". Пенсіянер паставіў на гаўбец крэсла, забраўся на яго і скочыў уніз.

Сусед, які пражывае з ім на адной пляцоўцы, сказаў журналісту, што гэты мужчына ўжо неаднаразова пагражаў пакончыць з жыццём. Асноўная прычына — інсульт, пасля якога пенсіянер аслеп. У яго пахіснулася здароўе, назіраліся псіхічныя разлады, кажа сусед.

Фота: gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі