У Слоніме асуджаны падлетак, які па-зверску забіў сваіх бабулю і дзядулю

У Слоніме асуджаны падлетак, які па-зверску забіў сваіх бабулю і дзядулю

У Слоніме асуджаны падлетак, які па-зверску забіў бабулю і дзядулю. Працэс па гучнай справе амаль ад самага пачатку праходзіў за зачыненымі дзвярыма.

Трагедыя адбылася ў красавіку мінулага года, калі ў сваім доме былі забітыя 64-гадовы скульптар Леанід Богдан і яго 61-гадовая жонка Тамара. Іх 16-гадовы ўнук прызнаўся ў забойстве, прычынай якога назваў “абвастрэнне канфліктных адносін”. З 3-гадовага ўзросту яго выхоўвалі дзядуля і бабуля, паколькі маці стварыла новую сям’ю і жыла ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У забойстве юнак выкарыстаў нож, металічны шуфлік і сякеру. Ён нанёс сваім блізкім сваякам шматлікія ўдары, дабіваў цяжка параненага дзядулю.

23 лютага Гродзенскі абласны суд у судзе Слонімскага раёна асудзіў 17-гадовага Аляксандра Грудзько на 12 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Яго прызналі вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека, у забойстве двух асоб, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, піша “Слонімскі веснік”. Прысуд можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі