У Слоніме забаранілі пікеты супраць замежных вайсковых базаў у Беларусі

Пікеты супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых базаў і вайсковых аб’ектаў планавалася правесці 8 верасня ў розны час у гарадскім парку. Заяўкі падавалі грамадскія актывісты Іван Шэга і Віктар Марчык.



Афіцыйнай падставай для адмовы называецца запланаванае на той жа дзень і ў тым жа месцы свята “Фарбы восені”.



Нагадаем, што 26 жніўня ў Мінску за правядзення адзіночнага пікету супраць расійскіх вайсковых базаў быў затрыманы магілёўскі актывіст Мікалай Гладышаў. У той жа дзень яго асудзілі на 10 сутак арышту.  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі