У Слуцку цягнік пераехаў абедзве нагі сяржанту-кантрактніку

Як піша "Кур'ер-Інфа", здарэнне адбылося ў ноч на 4 чэрвеня. Вайсковая варта 56-й зенітнай ракетнай брыгады ахоўвала ваенную маёмасць у вагоне на чыгуначнай станцыі "Слуцк".



40-гадовы сяржант адышоў ад ахоўванага аб'екта і перабіраўся праз чыгуначную каляіну пад вагонамі. Акурат у гэты момант цягнік крануўся з месца. Па словах случчакоў, якія жывуць у раёне чыгуначнага вакзала, мужчына стаў гучна клікаць на дапамогу, а сабакі ў наваколлі ўсчалі дзікі гвалт.



Па факце няшчаснага выпадку, які адбыўся з вайскоўцам, адпаведныя ведамствы вядуць праверку, высвятляюцца абставіны здарэння.



У рэанімацыйным аддзяленні Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы кажуць, што лекары спрабуюць выратаваць абедзве нагі пацярпелага.



Фота — kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі