У Слуцку сфармуюць "асобны стралковы батальён" тэрытарыяльных войскаў
Зборы працягнуцца да сярэдзіны верасня
У Слуцку сфармуюць "асобны стралковы батальён" тэрытарыяльных войскаў, паведамляе раённая газета. Пры гэтым на зборы, якія пачаліся 20 жніўня і працягнуцца да сярэдзіны верасня, паклікалі толькі 30 чалавек (а на здымках няма і дзясятка). Паведамляецца, што на працягу трох тыдняў "ваеннаабавязаныя будуць праходзіць падрыхтоўку па сваіх спецыяльнасцях".
Падобныя зборы раней стартавалі ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Там з тэрабаронай адпрацоўваюць нясенне службы на КПП і пошук "дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка", барацьбу з імі. Важная ўвага надаецца ідэалагічным заняткам.
Трохдзённае камандна-штабное вучэнне з тэрабаронай 20 жніўня пачалося ў Маскоўскім раёне Мінска, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.