У Слуцку ўпершыню пройдзе канцэрт, прысвечаны Дню герояў

У Слуцку ўпершыню пройдзе канцэрт, прысвечаны Дню герояў

У Слуцку ўпершыню пройдзе канцэрт, прысвечаны Дню герояў. Гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну 1920 года. Сфармаваныя з добраахвотнікаў беларускія падраздзяленні каля месяца ваявалі супраць Чырвонай арміі за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.

Як інфармуе kurjer.info, канцэрт адбудзецца ў гарадскім Палацы культуры ў суботу, 24 лістапада (пачатак а 14-й гадзіне). Уваход на яго вольны.

На канцэрце з сольнай акустычнай праграмай выступіць Лявон Вольскі. Таксама на сцэну выйдуць гурт з Салігорска "Харачакра", мінскі гурт Zanzibar, паэт Андрэй Хадановіч. Вядучы — Павел Свярдлоў. Арганізавалі канцэрт некалькі незалежных ініцыятываў — "Дзея", "Часовая Рада Случчыны", "Будзьма", "Умовы для мовы".

Дарэчы, Слуцкі гарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у памяць антысавецкага паўстання 1920 года. Акцыя таксама пройдзе 24 лістапада.

У Слуцку ўпершыню пройдзе канцэрт, прысвечаны Дню герояў
Фота: kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі