У слыннай беларускай ткачыхі згарэла хата разам з усёй калекцыяй

 У слыннай беларускай ткачыхі згарэла хата разам з усёй калекцыяй

У 85-гадовай ткачыхі Сцепаніды Сцепанюк 7 верасня згарэла хата. Жанчына, якая мае званне народнага майстра Беларусі, жыве ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёну.

Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках загадчыца аддзелу традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтру Ларыса Быцко.

"Згарэла ўсё яе, і наша з вамі, багацце! Натканыя ручнікі, посцілкі, наміткі, спадніцы-буркі. Згарэў Сцепанідзін строй, які выткала яна сабе на смерць", — напісала Быцко.

Сама Сцепанюк засталася жывая. Жанчына была прыкутая да ложка пасля інсультаў, але здолела разбіць шыбу галавой і выбрацца з хаты.

Майстрыха распавяла, што змагла ўратаваць толькі ордэн "За вернасць Бацькаўшчыне", які яна атрымала на 80-годдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі