У Смалявічах трапіла пад цягнік і загінула 14-гадовая дзяўчынка
На месцы трагічнага здарэння / СК
У Смалявічах на станцыі "Зарэчнае" трапіла пад хуткасны цягнік і загінула 14-гадовая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 4 красавіка. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, дзяўчынка пераходзіла чыгунку па пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора. Мяркуецца, што яна была ў бесправадных слухаўках.
На месцы працуе следча-аператыўная група.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.