У Смаргоні 23-гадовы п'яны пашкодзіў дзевяць іншамарак і заснуў у багажніку
П'яны мужчына разбіў 9 машын з зайздрасці
23-гадовы жыхар Смаргонскага раёна ў стане алкагольнага ап'янення пашкодзіў чужыя аўтамабілі, а потым заснуў у багажніку аднаго з іх.
Ён растлумачыў, што быў п'яны і сапсаваў чужую ўласнасць з зайздрасці, бо ў яго самога машыны няма, піша Telegram-канал "102.Нёман".
Спачатку ў Смаргонскі РАУС звярнуўся адзін з мясцовых жыхароў — лакафарбавае пакрыццё яго аўтамабіля было пашкоджанае. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі міліцыі выявілі яшчэ восем аўто з рознымі пашкоджаннямі.
Пазней быў знойдзены і падазраваны, ім аказаўся 23-гадовы мясцовы жыхар. У той дзень ён быў моцна п'яны і крыўдзіўся праз адсутнасць уласнага аўтамабіля.
Менавіта з гэтай прычыны ён пашкодзіў чужыя машыны. Пасля здзяйснення злачынства ён заснуў у багажніку адной з іншамарак.
Дзеянні хлопца кваліфікаваныя паводле артыкула "Хуліганства". Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.