У Смаргоні п'яны хлопец страляў па аўтамабілі з расійскімі нумарамі

П'яны хлопец, 24-гадовы жыхар Ашмян, страляў у Смаргоні з пнеўматычнага пісталета па аўтамабілі з расійскімі нумарамі. Ён адпачываў у горадзе разам са сваім сябрам. Увечары, калі яны гулялі па горадзе, малады мужчына вырашыў пастраляць з пісталета па адным з аўтамабіляў на стаянцы.

Як адзначае прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, у "Фольксвагене" на той момант нікога не было. Кулі патрапілі ў задняе шкло, якое рассыпалася. Зламыснік уцёк, але міліцыянеры неўзабаве яго затрымалі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі