У Смаргоні затрымалі вандала, які ўначы граміў касцёл і аўтамабілі каля яго

Вандал граміў усё, што бачыў на сваім шляху

Вандал граміў усё, што бачыў на сваім шляху / shliah.by

У Смаргоні затрымалі вандала, які ўначы 21 снежня граміў мясцовы касцёл і аўтамабілі каля яго. Як піша shliah.by, ён разбіў фігуру Маці Божай, пашкодзіў скульптуру Міхаіла Архангела і прыпаркаваныя аўтамабілі святароў. 

Мужчына нецэнзурна лаяўся і крычаў, што "каталіцкай царкве тут не месца". Ксёндз, які выйшаў на шум і пабачыў неадэкватныя паводзіны мужчыны, выклікаў міліцыю. Зламыснікам аказаўся мясцовы жыхар. Цяпер ён фігурант крымінальнай справы, распачатай па факце хуліганства.

У Смаргоні затрымалі вандала, які ўначы граміў касцёл і аўтамабілі каля яго
У Смаргоні затрымалі вандала, які ўначы граміў касцёл і аўтамабілі каля яго

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі