У "справе патрыётаў" пад арыштам знаходзіцца 21 чалавек, пад падпіскай — 1
Па так званай "справе патрыётаў" абвінавачанні выстаўленыя ўжо 22 чалавека. Прычым толькі адзін з іх на волі — гэта Юрый Гурын, якога затрымалі 21 сакавіка. Разам з тым ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на Ніну Шыдлоўскую.
Спіс абвінавачаных па "справе патрыётаў" і ўзятых пад варту:
Аляксей Абрамаў
Андрэй Бяляўскі
Віктар Данілаў
Зміцер Дашкевіч
Андрэй Дундукоў
Аляксандр Зімніцкі
Іван Кавальчук
Андрэй Комлік-Ямацін
Сяргей Кунцэвіч
Міраслаў Лазоўскі
Віктар Мароз
Мікалай Міхалькоў
Ян Міхалькоў
Дзмітрый Новік
Яўген Палтаржыцкі
Сяргей Пальчэўскі
Цімур Пашкевіч
Уладзімір Румянцаў
Сяргей Стрыбульскі
Уладзімір Фёдараў
Алесь Яўдаха
Усіх затрыманых вінавацяць у навучанні падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. КДБ, які вядзе справу, дагэтуль не паведамляе ні імёнаў, ні дакладнай колькасці затрыманых па справе.