У справе зніклай дзяўчыны міліцыя шукае хлопца і яго маці (фота)
Мінская міліцыя просіць дапамогі ў справе зніклай 18-гадовай Юліі Саламацінай.
Дзяўчына са Смалявічаў знікла 18 ліпеня, калі прыехала на спатканне ў Мінск. Міліцыя шукае 25-гадовага Паўла Цыняўскага і яго 48-гадову маці Галіну Іванаўну Цыняўскую. Апошні раз іх бачылі 20 ліпеня ў раёне месца пражывання ў Мінску па вул. Прытыцкага, 51.
Прыкметы Паўла Цыняўскага: мужчына на выгляд 25 гадоў, сярэдняга целаскладу, рост каля 187-190 см, валасы цёмна-русыя, кароткія з чолкай злёгку ўзнятай уверх. У левым вуху мае сярэбраную завушніцу ў выглядзе дэльфіна, на пальцах левай рукі носіць срэбраны пярсцёнак, на гэтай жа руцэ гадзіннік на металічным бранзалеце цёмнага колеру. На шыі носіць срэбраны ланцужок з вялікім крыжам.
Асаблівыя прыкметы: на левым плячы татуіроўка ў выглядзе скарпіёна, ля брыва загоены шнар даўжынёй 1-1,5 см. Можа быць апрануты ў кашулю ў краткі з кароткім рукавом цёмнага колеру, шорты ў выглядзе брыджаў бежавага колеру, спартыўныя чаравікі цёмна-сіняга колеру.
Прыкметы Галіны Цыняўскай: жанчына на выгляд 47 гадоў, поўнага целаскладу, рост каля 162 см, валасы русага колеру сярэдняй даўжыні, меліраваныя па канцах, стрыжка. У вушах мае завушніцы срэбраныя ў выглядзе няроўных кольцаў з ромбікамі. Вышэй ілба, на валасах носіць сонцаахоўныя акуляры. У верхняй сківіцы адзін зуб раней меў каронку і трохі пацямнеў.
Была апранутая ў кофту падоўжаную, аранжавага або зялёнага колеру, брыджы чорнага колеру, басаножкі карычневага колеру. Пры сабе мела сумку ярка-чырвонага колеру.
Тых, хто ведае пра гэтых людзей або бачыў іх з 18 ліпеня 2014 года і пазней, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефонах: 102, 8029 356 02 02, 8033 635 71 89, 200 60 36.