У Стакгольме і Осла ўручылі Нобелеўскія прэміі (фота, відэа)

У Стакгольме і Осла ўручылі Нобелеўскія прэміі (фота, відэа)

10 снежня ў Стакгольме ўручылі Нобелеўскія прэміі за 2018 год. Лаўрэаты атрымлівалі дыпломы і медалі з рук караля Карла XVI Густава. За цырымоніяй у Канцэртнай зале Стакгольма назіралі больш за 1500 чалавек. Сёлета кожная прэмія склала мільён долараў.

Нобелеўскія прэміі атрымалі: па фізіялогіі і медыцыне — Джэймс Алісан з ЗША і Тасуку Хондзё з Японіі, па фізіцы — Артур Эшкін з ЗША (узнагароду атрымаў яго сын), Жэрар Муру (ЗША/Францыя), Дона Стрыкланд з Канады, па хіміі — Фрэнсіс Арнальд, Джордж Сміт з ЗША, Грэгары Вінтэр з Вялікабрытаніі, па эканоміцы — Вільям Нордхаўс і Поль Ромер з ЗША.

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру прайшла ў Осла. Узнагароду атрымалі лекар з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дзяніс Муквеге і іракская праваабаронца Надзя Мурад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі