У сталічнай краме кантралёраў Мінгандлю захапілі ў "закладнікі"
У мінскай краме са шматлікімі парушэннямі, пра якія паведамлялі грамадзяне, зачынілі кантралёраў Мінгандлю. Ім перашкаджалі праводзіць праверку, выключалі святло, а пасля не выпускалі з крамы. Пра гэтае здарэнне паведамляе тэлеканал АНТ.
У краме не выконваўся неабходны асартымент. На прылаўках была гнілая цыбуля ды іншыя сапсаваныя прадукты, распавядае галоўны кантралёр-рэвізор гандлёвай інспекцыі Мінгандлю Уладзімір Мілеўскі.
Уладзімір Мілеўскі: "Ёсць два бухгалтары, два прадаўцы і мужчына каўказскай знешнасці, які не прадстаўляўся. Ён вырашаў — пускаць нас ці не. Выключаў святло падчас праверкі. Калі выклікалі міліцыю, нам вырашылі адчыніць".
У выніку краму аштрафуюць. Заплоціць штраф і супрацоўнік, які не выпускаў кантралёраў.
Фота: speleo.by