У сталічным парку Горкага стралялі і здымалі адбіткі пальцаў
Майстар-клас для ўсіх ахвочых далі ў сталічным парку Горкага курсанты акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Там можна было пастраляць са зброі, прымерыць рыцарскія касцюмы. Эксперты-крыміналісты прадэманстравалі працэдуру дактыласкапіі і складання фотаробата. Музычную праграму таксама падрыхтавалі калектывы акадэміі МУС. А яшчэ ў гэты дзень адбылася міліцэйскае вяселле. Нявеста, курсантка акадэміі, і старшы інспектар штаба МУС вырашылі распісацца ў параднай форме. А замест лімузіна да іх прыбыў патрульны экіпаж, паведамляе Першы тэлеканал.