У сталіцы Кеніі львы пачалі збягаць з парка і нападаць на людзей на вуліцах

У сталіцы Кеніі львы пачалі збягаць з парка і нападаць на людзей на вуліцах

Кенійскія рэйнджары забілі льва, які накінуўся на чалавека ў натоўпе, пасля таго, як збег з нацыянальнага парка ў сталіцы Кеніі Найробі. Мужчына быў шпіталізаваны з глыбокімі рванымі ранамі і ўшыбамі.

Забойства 13-гадовага льва Магаўка, названага так праз форму яго чорнай грывы, выклікала пратэсты сярод кенійцаў. Грамадзяне цікавіліся, чаму рэйнджары не ўсыпілі яго, а забілі, піша CNN.

Прадстаўнік службы дзікай прыроды Кеніі распавёў, што леў збег з нацпарка ў сераду і апынуўся ў горадзе Айзіня, што знаходзіцца ў 19 кіламетрах ад нацпарка.

Туды накіраваліся ветэрынарныя каманды. Але шум і перэпалах мінакоў справакаваў ільва напасці на чалавека. Каб уратаваць людзей, рэйнджары забілі льва да прыбыцця ветэрынараў з транквілізатарамі.

З Нацыянальнага парка Найробі за апошнія тыдні збягалі некалькі львоў. Уся яны былі захопленыя жывымі. Адзін раз леў паспеў пакалечыць чалавека на ажыўленай вуліцы Найробі. А ў мінулым месяцы цэлы прайд ільвоў зайшоў у жылыя раёны горада, некаторыя потым самі вярнуліся ў парк.

У Нацпарку Найробі жывуць леапарды, буйвалы, жырафы ды іншыя жывёлы. Яны пасвяцца там абсалютна свабодна. Частка парка аддзеленая ад горада электрычным плотам, але на поўдні парк мяжуе з ракой. Пакуль не вядома, ці менавіта гэтым месцам львы карыстаюцца для ўцёкаў.

Служба аховы дзікай прыроды Кеніі кажа, што не ведае дакладна аб прычынах уцёкаў жывёл. Але эколагі заяўляць, што асноўная прычына — гэта страта месцаў бытавання. Найробі — горад, які вельмі хутка расце, таму кошты на нерухомасць падымаюцца, а парк становіцца прывабным для будаўнічых праектаў. Урад таксама пачаў будаўніцтва шашы праз частку парка, правакуючы жывёлаў пастаянным шумам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі