“У сто гадоў можна навучыцца карыстацца мабільнікам. Я дам рады”

“У сто гадоў можна навучыцца карыстацца мабільнікам. Я дам рады”

Аляксей Давідовіч — найстарэйшы жыхар Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У сакавіку 2017 года яму споўнілая сто гадоў. Падчас нашага знаёмства Аляксей Рыгоравіч скардзіўся, што ў яго зламаўся стацыянарны тэлефон, і цяпер праблематычна дазваніцца не тое, што да сына ў Брэст, але і ў хуткую, калі што.


Еўрарадыё распавяло пра палескага старажыла кампаніі life:) і цяпер у Аляксея Рыгоравіча ёсць мабільны тэлефон і бясплатная сім-картка.


“Буду званіць сыну, нявестцы і ўнукам — упэўнены, што ў сто гадоў можна навучыцца карыстацца мабільнікам. Я дам рады. Калі не, то папрашу дапамогі ва ўнука“, — кажа Аляксей Давідовіч.

Таксама мы звязаліся з кіраўніком мясцовага сельсавета і папрасілі звярнуць увагу на зламаны тэлефон спадара Аляксея.


Мы пазнаёмілася з Аляксеем Давідовічам летам, калі здымалі гісторыі самых старых жыхароў Палесся. Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1917 годзе. Жыў пры Польшчы, СССР і немцах. У 1944 ён патрапіў на фронт, вызваляў Варшаву і Берлін. Цяпер ветэран вайны вырошчвае яблыкі і грушы ў сваім садзе.


Праз месяц спадар Аляксей паедзе зімаваць у Брэст да сына. Збіраецца легчы на абследаванне ў бальніцу. Але вясной плануе зноў прыехаць дадому ў вёску Стрэльна — займацца любімымі яблынямі і невялікім пчэльнікам.


На развітанне Аляксей Рыгоравіч нагружае нас дзвюма скрынямі шыкоўных восеньскіх яблык і груш.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі