У Столінскім раёне на 9 траўня адмянілі мітынгі ў сельскай мясцовасці
Улады Столінскага раёна адмянілі мітынгі каля абеліскаў і брацкіх магілаў на Дзень Перамогі ў сельскай мясцовасці. Адпаведнае ўказанне чыноўнікі райвыканкама разаслалі ў сельвыканкамы, піша "Медиа-Полесье". Змены тлумачацца складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Столінскія чыноўнікі рэкамендуюць ускласці вянкі і кветкі да помнікаў у перыяд з 4 па 9 траўня пры мінімальнай колькасці людзей. Перад гэтым месцы пахаванняў і абеліскі неабходна прывесці ў парадак.
Нагадаем, што ў Мінску ў Дзень Перамогі плануецца правесці вайсковы парад.
Па стане на 23 красавіка ў Беларусі было зарэгістравана 8022 выпадкі заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.