У страшнай аўтааварыі ў Талачынскім раёне загінуў чалавек

У страшнай аўтааварыі ў Талачынскім раёне загінуў чалавек

Страшная аўтааварыя здарылася на трасе М1 у Талачынскім раёне увечары 13 лістапада. Падрабязнасці агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося каля 17.40 на 510-м км магістралі Брэст — Мінск — мяжа Расіі. 24-гадовы кіроўца аўтамабіля "Дачыя Логан" (жыхар Віцебскага раёна) ехаў у напрамку Мінска. Хлопец няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў дарожную абстаноўку і ўмовы надвор'я і таму не справіўся з кіраваннем. Яго аўто вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў фуру "ДАФ" з паўпрычэпам. Удар быў настолькі магутны, што кіроўцe "Дачыі" выкінула з машыны. Ён загінуў на месцы ДТЗ.

Пасля сутыкнення фура (якой кіраваў 42-гадовы мінчук) выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з мікрааўтобусам "Мэрсэдэс" (якім кіраваў 56-гадовы жыхар Мінскай вобласці). Пры гэтым кіроўцы грузавіка і мікрааўтобуса не пацярпелі.

Па словах прадстаўніка ДАІ, большасць падобных аўтааварыяў адбываецца праз залішнюю самаўпэўненасць кіроўцаў, якія не ўлічваюць небяспечныя ўмовы надвор'я (туман, імжа, мокры снег) у цёмны час сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі