У студзені інфляцыя ў Беларусі склала 0,9%
У студзені інфляцыя ў Беларусі склала 0,9%, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Харчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 1,3%, нехарчовыя — на 0,7%, паслугі — на 0,3%.
У 2018 годзе інфляцыя склала 5,6%, у снежні мінулага года — 0,8% (дэфляцыя была зафіксаваная толькі у цэнах на нехарчовыя тавары — на 0,1%).