У студзені-красавіку кадравы адток з прадпрыемстваў склаў 25 тысяч чалавек
Працоўная кніжка / ex-press.by
У студзені — красавіку 2020 года кадравы адток з прадпрыемстваў склаў 25 тысяч чалавек. Гэта значыць, што на працу прынялі 196,6 тысячы беларусаў, а звольнілі — 221,6 тысячы. У 2019 годзе за той жа перыяд звольненых было больш, чым прынятых, на 22,8 тысячы.
Больш за ўсё кадраў за пачатак 2020 года страцілі прамысловыя прадпрыемствы: там звольнілі 47,3 тысячы чалавек. У сельскай гаспадарцы працу страцілі 22,5 тысячы чалавек, у сферы будаўніцтва — 16,2 тысячы, транспарту — 11,1 тысячы, аховы здароўя — 16,3 тысячы.
Унутры прамысловасці больш за ўсё звольненых налічваецца ў энергетыцы — 9,9 тысячы чалавек. А ўнутры транспартнай галіны з найбольшай колькасцю звальненняў сутыкнуўся грузавы транспарт. Працу там пакінулі 1,1 тысячы чалавек, летась за аналагічны перыяд — толькі 0,3 тысячы.
Пакутуе падчас крызісу гасцінічна-рэстаранны бізнес. Толькі за красавік чысты адток работнікаў сектара HoReCA склаў тысячу чалавек. Упершыню за апошнія гады перапыніўся кадравы ўздым і ў IT-сектары: за красавік страцілі працу 238 беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.