У суботу, 17 снежня, у Беларусі чакаюцца мокры снег і галалёдзіца

У суботу, 17 снежня, у Беларусі чакаюцца мокры снег і галалёдзіца

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 17 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём у асобных раёнах прагназуецца снег імокры снег. У асобных раёнах будзе слабы туман, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца -1...-7 градусаў, а ўдзень сіноптыкі абяцаюць ад -3 градусаў да +2 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі