У суботу ў Беларусі чакаецца моцны мокры снег

У суботу ў Беларусі чакаецца моцны мокры снег

Снег і мокры снег прагназуецца ў суботу ў Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. З гэтай нагоды сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У суботу, 14 студзеня, прагназуецца воблачнае надвор'е з ападкамі — пераважна снег і мокры снег. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны, па словах сінлоптыкаў, чакаецца моцны мокры снег. У асобных раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду, парывы ​​да 14 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра будзе -1...-7 градусаў, удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. У Мінску ўдзень прагназуюць 0...-2.

У нядзелю, 15 студзеня, надвор'е палепшае. Аднак на большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -2...-8 градусаў, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў марозу. У Мінску тэмпература ўдзень будзе каля 3 градусаў са знакам "мінус".

На пачатку наступнага тыдня чакаецца пахаладанне. У панядзелак, 16 студзеня, уначы тэмпература складзе 4-10 градусаў ніжэй за нуль, удзень чакаецца -2...-7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі