Салдата, які выступіў супраць дзедаўшчыны, вызвалілі ад крымінальнай адказнасці

Планавалася, што Мінскі межгарнізонны ваенны суд вынесе прысуд у сярэдзіне красавіка. Але разгляд справы зацягнуўся.


Нагадаем, салдат Акім Бенеш выступіў супраць дзедаўшчыны і паведаміў пра выпадкі нестатутных адносінаў у сваёй вайсковай часці. Аднак пад следства трапіў ён сам. Прысуд па справе быў агучаны сёння ў Мінскім міжгарнізоным вайсковым судзе. Суд вырашыў прымірыць бакі.

Алег Бенеш: Сына цалкам апраўдалі, ён паехаў у сваю частку

Вось што расказаў бацька салдата Еўрарадыё пасля суда:
 
 
"Усё знялі. Цалкам апраўдалі. Знялі абвінавачанні. Ніхто супраць нікога нічога не мае. Усё нармальна".
 
 
Паводле яго слоў, цяпер пасля вынясення прысуду ўсе раз'ехаліся па сваіх частках. Акім Бенеш таксама паехаў у сваю частку ў Мачулішчы. Цяпер ён напіша рапарт аб пераводзе ў іншы род войскаў і рапарт аб прадастаўленні адпачынку (у яго ёсць 10 дзён адпачынку). А ўжо 15-20 траўня салдат мусіць дэмабілізавацца.
 

***


Напярэдадні Алег Бенеш распавядаў Еўрарадыё пра нечаканасці, якія прынёс суд: 


“Мой сын просіць прабачэння за некаторыя сітуацыі, якія былі ў арміі і просіць поўнага прымірэння: “Мяне калашмацілі, я даваў здачы”. Ззаду гэты хлопец (пацярпелы, які выступаў на баку дзядоў ― Еўрарадыё) кажа, што таксама хоча прымірэння, пацвердзіў, што таксама пару разоў нармальна дзвінуў. У яго пытаюцца: “А чаму ты раней пра гэта не сказаў?” Ён: “Я баяўся адказнасці, мяне запужалі”.


Нагадаем, што падзеі развіваліся ў вайсковай часці супрацьпаветранай абароны 30151 у хуткім часе пасля “плюшавага дэсанту”.

Малады салдат паўстаў супраць дзедаўшчыны і трапіў пад следства (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі