У суд перадалі справу палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына

У суд перадалі справу палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына

Справу палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына перадалі ў суд. Пра гэта ў сацсетках напісала яго жонка Вольга.

Івашын вядомы найперш расследаваннямі пра ўкраінскіх сілавікоў, якія пасля Майдана ў 2014 годзе збеглі ў Беларусь і ўладкаваліся ў міліцыю. Затрымалі журналіста 12 сакавіка 2021 года — ён знаходзіцца за кратамі больш за 450 дзён. 

Спярша журналіст праходзіў падазраваным паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Потым Івашыну выставілі абвінавачанне па артыкуле "Здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі