КДБ пацвердзіў: журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў "здрадзе дзяржаве"

КДБ пацвердзіў: журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў "здрадзе дзяржаве"

Журналіста Дзяніса Івашына падазраюць у здрадзе дзяржаве, вынікае з адказу КДБ жонцы затрыманага Вользе Івашынай.

Івашына затрымалі 12 сакавіка. У ягонай кватэры, на лецішчы, а таксама ў кватэры ягонай бабулі ўчынілі ператрусы на падставе падазрэнняў у парушэнні арт. 365 КК РБ — ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — тры гады пазбаўлення волі.

Новы артыкул, па якім абвінавачваюць журналіста, прадугледжвае іншыя меры. Максімальны тэрмін пазбаўлення волі за “здраду дзяржаве” — 15 год.

Івашын — рэдактар беларускай службы міжнароднай супольнасці InformNapalm, якая займаецца расследваннямі, звязанымі з падзеямі 2014 года ва Украіне. За тыдзень да свайго затрымання Івашын апублікаваў матэрыял, у якім распавядаў, дзе цяпер служаць былыя "беркутаўцы" з Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі