У сутыкненні аўтобуса з бетонамяшалкай у Мінскім раёне пацярпелі 8 чалавек
У сутыкненні аўтобуса з бетонамяшалкай у Мінскім раёне пацярпелі 8 чалавек. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 5 ліпеня каля 13:42 на 20-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Калачы — Мядзел. Паводле папярэдніх даных, вадзіцель грузавіка, які ехаў у бок Мядзела, спрабаваў абагнаць рэйсавы аўтобус (ён ехаў па маршруце "Славінскага — Жукоўка") і не саўладаў з кіраваннем. У выніку бетонамяшалка перакулілася на бок. Адбылося суткненне.
Пацярпелі абодва кіроўцы і шэсць пасажыраў аўтобуса, сярод якіх двое непаўналетніх. Усіх пацярпелых шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.